Уладзімір Караткевіч

  • Нараджэнне

    Нараджэнне
    Караткевіч Уладзімір нарадзіўся ў горадзе Орша Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.
  • Period: to

    Біяграфія У. Караткевіча

  • Вучоба

    У 1938 годзе паступіў у школу і да вайны скончыў тры класы.
    Вайна застала ў Маскве, куды пасля заканчэння школы паехаў да сястры, якая там вучылася.
    «Быў спачатку ў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля давялося ўцякаць і адтуль. На Урал, у наваколле Кунгура. Выпадкова даведаўся, што бацькі ў Арэнбургу… (Паводле слоў сястры, яна прыехала па яго ў жніўні 1943 г., і яны з вялікімі цяжкасцямі дабраліся да бацькоў.— А.В.) У Арэнбургу скончыў шосты клас. Потым пераехалі ў нядаўна вызвалены Кіеў».
    «П
  • Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт

    Вучыўся на філалагічным факультэце рускага аддзела Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта ім Т.Р.Шаўчэнкі.
    «Вучыўся, быў шчаслівы, меў шмат сяброў і, усё ж, успамінаю гэты час са змешаным пачуццём глыбокай пяшчоты і сораму. Пяшчоты — таму, што была навука, старыя рукапісы, кнігі, музеі, музыка, дзяўчаты, сябры, свае і чужыя вершы. Сораму — таму, што нярэдка даводзілася тады сустракацца са звычайнай вульгарызацыяй навукі.
    Мне хацелася самому зразумець, чаму і нашто, і таму на некаторыя лекцыі я не ха
  • Літаратурны дэбют

    У аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў» надрукаваны вершы «Здесь будет канал» і «Якубу Коласу». Адзін з іх быў на рускай мове, другі — на беларускай.
  • Прыняцце ў Саюз пісьменнікаў

    Прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. Рэкамендацыі далі М.Лужанін, А.Вялюгін, А.Бялевіч. На пасяджэнні праўлення СП БССР ад 26 крас. з характарыстыкай творчасці У.Караткевіча выступілі А.Бялевіч і А.Вялюгін.
  • Вышэйшыя літаратурныя курсы

    Вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. «Літаратурныя курсы шмат далі мне самой сваёй атмасферай, глыбінёй спрэчак, сяброўствам, шырынёй далягляду. Там я напісаў сваю другую кнігу „Вячэрнія ветразі“ (1960), некалькі апавяданняў і гістарычную аповесць „Сівая легенда“; разам з напісанай раней аповесцю „Цыганскі кароль“ яны склалі трэцюю маю кнігу „Блакіт і золата дня“. Акрамя таго, у Маскве быў задуманы першы мой раман „Леаніды не вернуцца да Зямлі“, надрукаваны пад назвай „Нельга забыць
  • Сцэнічны дэбют

    Беларускае тэлебачанне паставіла п’есу «Млын на Сініх Вірах».
  • Задума рамана "Каласы пад сярпом тваім"

    Узнік пачатак рамана «Каласы пад сярпом тваім». «Пачатак рамана прыйш.[оў] у галаву 7 жн.[іўня] 59 г. ля Азярышча». (Запісная кніжка.)
  • Абмеркаванне рамана "Каласы пад сярпом тваім"

    У Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР адбылося абмеркаванне рамана «Каласы пад сярпом тваім». (А.Мальдзіс. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча.)
    «З уступным словам выступіў кандыдат філалагічных навук П.Дзюбайла. Больш падрабязна прааналізаваў твор аспірант С.Андраюк.
    У абмеркаванні рамана Ул.Караткевіча прынялі ўдзел доктар філалагічных навук Ю.Пшыркоў, кандыдат мастацтвазнаўчых навук С.Міско, кандыдаты філалагічных навук В.Зайцаў, А.Мальдзіс,. супрацоўнік Інстытута гісторыі М.Біч
  • Нарыс "Зямля пад белымі крыламі"

  • Прэм'ера п'есы "Званы Віцебска"

    У Віцебскім тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера п’есы «Званы Віцебска» (рэж. В.Мазынскі), прымеркаваная да 1000-годдзя Віцебска. У.Караткевіч быў на прэм’еры спектакля і з’явіўся ганаровым госцем на ўрачыстасцях у Віцебску.
  • Узнагароджанне

    За заслугі ў галіне савецкай літаратуры і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў У.Караткевіча ордэнам Дружды народаў.
  • Прэмія імя І. Мележа

    Прысуджана літаратурная прэмія імя І.Мележа за раман «Нельга забыць».
  • Смерць

    Беларуская, уся шматнацыянальная савецкая літаратура панесла вялікую страту. 25 ліпеня на 54-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр выдатны беларускі паэт, празаік, драматург і публіцыст, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. (Літ. і мастацтва, 27 ліп.)
  • Дзяржаўная прэмія

    Прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР імя Якуба Коласа (пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі».