000027 322280 big

Жыццёвы і творчы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

  • Нарадзіўся В.Дунін-Марцінкевіч

    Нарадзіўся В.Дунін-Марцінкевіч
    Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (Бабруйскага павета Мінскай губерніі), дзе Іван Мікалаевіч Дунін-Марцінкевіч і Марцыяна з Нядзведскіх, арандавалі панскую зямлю.
    https://youtu.be/NzDAnbltnPA
  • Вучоба ў Бабруйскай павятовай школе

    Вучоба ў Бабруйскай павятовай школе
    Калі Вінцук падрос, яго накіравалі вучыцца ў Бабруйскую павятовую школу. Тагачасны Бабруйск выглядаў як вялікая вёска. Хаты былі драўляныя, вакол іх ага-роды, садкі. І святы ладзіліся па-вясковаму. Зімою хадзілі калядаваць, а летам Бярэзіна ў самую кароткую ноч свяцілася купальскімі вогнішчамі, звінела ад песень, жартаў, смеху моладзі і падлеткаў.
  • Адукацыя В.Дуніна-Марцінкевіча

    Адукацыя В.Дуніна-Марцінкевіча
    Пасля заканчэння павятовай школы ў 1818 г. працягваў вучобу ў Вільні ў базыльнскай бурсе (мужчынскім духоўным вучылішчы), а пазней – у Пецярбургу на медыцынскім факультэце універсітэта. Спроба вучыцца на доктара поспеху не мела, бо ўражлівы юнак не мог прызвычаіцца да анатаміравання і быў вымушаны кінуць вучобу. У хуткім часе памёр яго апякун. Не маючы матэрыяльнай падтрымкі, В.Дунін-Марцінкевіч не робіць спробы вучыцца далей, уладкоўваецца на працу.
  • В.Дунін-Марцінкевіч ажаніўся

    У снежні 1831 г., аднак, В. Дунін-Марцінкевіч сапраўды ажаніўся з Юзэфай Бараноўскай. Працуе ў гэты час перакладчыкам касцёльных актаў у кансісторыі і архіварыусам. У 1840 г. збіраўся выехаць у Карлсбад і Эмс на лячэнне, але не атрымаў ад улад замежнага пашпарта.
  • Пакінуў дзяржаўную службу

    Набыў невялікі маёнтак Люцынка ў Пяршайскай воласці Мінскага павета (цяпер вёска Малая Люцінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці) і пасяліўся там, пакінуўшы дзяржаўную службу.
  • Period: to

    Тэатр, або драматычны гурток, Дуніна-Марцінкевіча

    Ён лічыцца першым беларускім нацыянальным тэатрам сучаснага тыпу. Трупа складалася больш чым з 20 чалавек, у іх ліку сам пісьменнік, ягоныя дзве дачкі і сын, прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі. У спектаклях удзельнічаў хор сялян з Люцынкі, існаваў і аркестр. Ставіліся галоўным чынам п’есы Дуніна-Марцінкевіча.
  • Тэксты для аперэт

    Тэксты для аперэт
    Тэкст для аперэты "Рэкруцкі яўрэйскі набор" (у 1841 г. пастаўлена ў Мінску аматарскім гуртком), дзе была ўзнята тэма рэкрутчыны, як перашкоды ў шчаслівым уладкаванні жыцця яўрэйскай сям’і. Музыку да іх напісаў кампазітар Станіслаў Манюшка. Удзел у стварэнні музыкі прымаў і сам пісьменнік, часам пры пастаноўцы п’ес выступаў як акцёр (напрыклад, выканаў ролю старога яўрэя ў аперэце «Рэкруцкі яўрэйскі набор»).
  • Пачатак літаратурнай дзейнасці

    У Люцінцы пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Першыя творы напісаны на польскай мове. Ім былі створаны тэксты да аперэт «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада»
  • В. Дунін-Марцінкевіч пачынае супрацоўніцтва з выдаўцамі

    В. Дунін-Марцінкевіч пачынае супрацоўніцтва з выдаўцамі
    Г.Вільня. Тыпаграыія Юзэфа Завадскага, дзе друкаваў свае творы В.Дунін-Марцінкевіч
  • Опера "Сялянка"

    Опера "Сялянка"
    У Вільні асобным выданнем выйшла лібрэта музычна-драматычнага твора — оперы «Сялянка» (пазней з’явілася іншая назва — «Ідылія»). Музыку да яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі з удзелам самога В. Дуніна-Марцінкевіча.
  • Дзеці В. Дуніна-Марцінкевіча

    Дзеці В. Дуніна-Марцінкевіча
    Дачка Каміла і сын Міраслаў — у канцы 1840-х гг., яшчэ ў падлеткавым узросце, набылі вядомасць як таленавітыя піяністы-выканаўцы, выступалі з канцэртамі ў Мінску, Вільні, Кіеве, Варшаве. Бацька клапаціўся пра далейшае ўдасканаленне майстэрства дзяцей.
    На фота В.Дунін-Марцінкевіч з дачкой Камілай.
  • Грамадская і літаратурная дзейнасць

    Грамадская і літаратурная дзейнасць
    Памерла жонка пісьменніка. Пазней ён узяў шлюб з Марыяй Грушэўскай. Літаратар часта бываў у Вільні, дзе сустракаўся з многімі дзеячамі культуры і навукі. У 1854 г. ажыццявіў паездку на Палессе. Некалькі разоў наведваў Шчаўры. Меў ён шырокія кантакты і з мінскай інтэлігенцыяй: паэтамі, музыкантамі, мастакамі, выдаўцамі.
  • Паэтычны зборнік "Гапон"

    Паэтычны зборнік "Гапон"
    Паэма «Гапон» — першы твор В. Дуніна-Марцінкевіча, створаны цалкам на беларускай мове, дзе апісваецца ўмоўнасць сацыяльнага падзелу грамадства.
  • Паэтычны зборнік "Вечарніцы і апантаны"

  • Зборнік "Цікавішся? Прачытай"

  • Зборнік "Дудар беларускі, або Усяго патроху"

    Зборнік "Дудар беларускі, або Усяго патроху"
    У выданні ўвайшлі прысвечаныя жыццю сялян вершаваныя аповесці і апавяданні, напісаныя не толькі па-польску, але і па-беларуску.
  • "Шчароўскія дажынкі", "Купала" маюць выразныя фальклорныя матывы.

    "Шчароўскія дажынкі", "Купала"  маюць выразныя фальклорныя матывы.
  • Балады В.Дуніна-Марцінкевіча

    . В. Дуніным-Марцінкевічам напісаны беларуская балада «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума», што складаюцца з вершаваных аповесцяў «Злая жонка», у якой асуджаюцца амаральнасць і распуста, і «Халімон на каранацыі», прысвечанай апісанню святкавання з нагоды ўступлення на царскі пасад Аляксандра II, які абяцаў дараваць народу доўгачаканыя «свабоды». Гэтыя творы былі апублікаваны толькі ў сярэдзіне XX ст. у савецкіх часопісах «Беларусь» і «Полымя».
  • Period: to

    Жыццё ў Люцінцы

    Жыў В.Дунін-Марцінкевіч у той час адасоблена, толькі зрэдку прыязджаў у Мінск. У гэты перыяд В. Дунін-Марцінкевіч шмат пісаў, але ўсе спробы пісьменніка надрукаваць свае творы заканчваліся няўдачай.
  • Апавяданне "Люцынка"

    У Вільні асобным выданнем на польскай мове выйшла вершаванае гістарычнае апавяданне «Люцынка, або Шведы на Літве» (напісана ў 1857 г.), дзе паэтызаваліся мужнасць і гераізм продкаў сучасных беларусаў у барацьбе з захопнікамі. Гэта апошняя кніга В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзеная пры яго жыцці.
  • Арышт В.Дуніна-Марцінкевіча

    Пісьменнік быў арыштаваны, больш як год прабыў у мінскім турэмным замку. Хоць галоўных абвінавачванняў даказаць не змаглі, на В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сям’ю быў накладзены вялікі штраф, маёмасць часткова секвестравана (абмежавана права карыстання), яму самому прадпісвалася жыць, не выязджаючы з Люцынкі, пад наглядам паліцыі. Дачку пісьменніка Камілу на 10 гадоў выслалі на Урал, у г. Салікамск.
  • Камедыя "Пінская шляхта"

    Камедыя "Пінская шляхта"
    Была напісана на беларускай мове камедыя (ці, як вызначаў яе жанр сам пісьменнік, фарс-вадэвіль) «Пінская шляхта». Яна лічыцца лепшым з твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтай п’есе высмейваюцца фанабэрыя і адначасова страх перад уладамі дробнай шляхты, несправядлівы суд.
  • Паэма «З-над Іслачы, або Лекі на сон»

    В. Дуніным-Марцінкевічам створана польскамоўная паэма «З-над Іслачы, або Лекі на сон» (аўтар назваў яе «апавяданнем Навума Прыгаворкі»), дзе ідылічнаму ладу старасвецкіх шляхецкіх засценкаў, які адыходзіць, супрацьпастаўляецца новая рэчаіснасць з яе цынізмам і прагай нажывы. Упершыню гэты твор быў надрукаваны толькі ў 1984 г., ужо ў перакладзе на беларускую мову.
  • Камедыя "Залёты"

    У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. «Залёты» былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п’есы адбылася ў газеце «Вольная Беларусь» у 1918 г.
  • Узноўлены нагляд над пісьменнікам

    Узноўлены нагляд над пісьменнікам
    Быў узноўлены (на гэты раз сакрэтна) нядаўна зняты нагляд паліцыі над пісьменнікам. Падставай паслужыў той факт, што ў сярэдзіне 1870-х гг. у Люцынцы без афіцыйнага дазволу дзейнічала невялікая прыватная школа, дзе навучала навакольных дзяцей дачка пісьменніка Цэзарына.
  • Памёр В. Дунін-Марцінкевіч

    Памёр В. Дунін-Марцінкевіч
    Пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына недалёка ад Люцынкі.