-
"Еўраперспектыва" і чатыры ініцыятыўныя групы жыхароў Першамайскага раёна ("Уручча-2", "Усход-2", "Ваенны Гародок" і "вул. Калініна") абвяшчаюць аб пачатку кампаніі па правядзенні мясцовага рэферэндуму ў Першамайскім раёне Мінска. Галоўнае пытанне, якое плануецца вынесці - "Як развівацца Першамайскаму раёну: праз ушчыльненне забудовы ці пашырэнне межаў раёну?"
Рэпартаж -
Адбылася сустрэча прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы з жыхарамі квартала "Вул. Калініна-зав. Калініна- бул. Талбухіна".
На сустрэчы распавядалася пра ініцыятыву правесці мясцовы рэферэндум у Першамайскім раёне, мэты, задачы і этапы кампаніі.
Да ініцыятыўнай групы далучылася 11 чалавек. -
Адбылася сустрэча прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы з жыхарамі вул. Славінскага.
Тэма размовы - мясцовы рэферэндум у Першамайскім раёне.
Да ініцыятыўнай групы далучылася 7 чалавек -
Ініцыятыўная група распачала распаўсюд інфармацыйных улётак пра мясцовы рэферэндум, распачаўшы новы этап кампаніі.
Першымі ўлёткі атрымалі жыхары вул. Кедышка. -
Ініцыятыўнай групай пададзены заявы на правядзенне чатырох пікетаў для інфармавання грамадзянаў.
Калі пікеты будуць дазволеныя гарадскімі ўладамі, яны пройдуць на працягу 28-31 кастрычніка 2013 г, у наступных месцах:
1. площадка возле отделения АСБ «Беларусбанк» по ул. Руссиянова, д. 9.
2. площадка возле «Дома кино» по ул. Толбухина, д. 18.
3. площадка возле универсама «Рублёвский», ул. Славинского д. 45.
4. площадка возле памятника по ул. Героев 120 дивизии, д. 15.