Стоп контроль

Самыя гучныя кантрабанды 2012 года ў Гродзенскай вобласці

  • У Гродне затрымалі 9 тон нелегальнага спірту

    У Гродне затрымалі 9 тон нелегальнага спірту
    Аператыўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Упраўлення ўнутраных спраў Гродна затрыманая партыя нелегальнага спірту на суму амаль 800 млн. рублёў.
    Супрацоўнікі УУС Гродна атрымалі інфармацыю, што ў вобласць рыхтуецца пастаўка буйной партыі нелегальнага спірту.
  • Кантрабандысты рыхтуюцца да 8 сакавіка

    Кантрабандысты рыхтуюцца да 8 сакавіка
    Напярэдадні жаночага свята пачасціліся выпадкі кантрабанды кветак праз беларуска-літоўскую мяжу.
    Ашмянскія мытнікі толькі за апошнія дні спынілі 2 незаконныя пастаўкі.
    Як правіла, кантрабандысты змяншаюць вагу і колькасць кветак у суправаджальных дакументах, таму ў падазроных выпадках мытнікам даводзіцца пераправяраць колькасць кветак.
  • Цыгарэты праз мяжу цягнуў кантрабандыст у маскхалаце

    Цыгарэты праз мяжу цягнуў кантрабандыст у маскхалаце
    Спачатку ў 150 метрах ад мяжы ля схованкі з цыгарэтамі затрымалі жыхара Ашмян, які запэўніваў, што проста заблукаў. Дакументаў на знаходжанне ў памежнай зоне мужчына не меў.
  • Кантрабандай беларускіх цыгарэт усё часцей займаюцца грамадзяне Літвы

    Кантрабандай беларускіх цыгарэт усё часцей займаюцца грамадзяне Літвы
    22 сакавіка гродзенскія памежнікі ў раёне н.п. Чарнуха затрымалі аўтамабілі “Фальксваген-Каравэлла” і “Фальксваген-Пасат”, якімі кіравалі жыхары Друскенікаў. Яны перавозілі каля 34 тысячы пачак цыгарэт.
  • У «Каменным Логу» затрымалі кантрабандныя угнаенні

    У «Каменным Логу» затрымалі кантрабандныя угнаенні
    Па падробных дакументах у Літву калона аўтатранспарту спрабавала вывезці больш за 200 тон калійных угнаенняў.Усе падазраваныя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
    Сістэма крадзяжу эканамічных угнаенняў і іх вывазу ў ЕС і іншыя краіны, раскрыта КДБ Беларусі. Затрыманы арганізатары злачыннай схемы і яе актыўныя ўдзельнікі, сярод якіх два грамадзяніна Літвы.
  • На мяжы затрыманы кантрабандыст, які перавозіў 20 720 пачак цыгарэт

    На мяжы затрыманы кантрабандыст, які перавозіў 20 720 пачак цыгарэт
    Грамадзянін Польшчы выязджаў з Беларусі на грузавым аўтамабілі “Рэно” праз пункт пропуску “Прывалкі”.
    Паводле аператыўнай інфармацыі, ён мог мець забароненыя да вывазу тавары.
  • Дзесяткі адзінак кантрабанднай вопраткі знойдзены каля Каробчыц

    Дзесяткі адзінак кантрабанднай вопраткі знойдзены каля Каробчыц
    Тры мяхі з кантрабандай невядомыя выкінулі з цягніка “Беласток-Гродна” 23 красавіка.
    Гэтым разам тавар падабралі не тыя, каму ён прызначаўся. 260 дзіцячых шапак, болш за 10 пар жаночага абутку і 10 купальнікаў знайшлі гродзенскія памежнікі.
    Кошт кантрабанды склаў больш за 13 мільёнаў рублёў.
  • Аўтазапчасткі – гэта ўмела разабраныя ... грузавікі

    Аўтазапчасткі – гэта ўмела разабраныя ... грузавікі
    У пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы супрацоўнікі мытні затрымалі кантрабанду чатырох грузавых аўтамабіляў.
    Дзве фуры накіроўваліся з Літвы ў Казахстан. Па дакументах у кузаве знаходзіліся аўтазапчасткі.
  • Рарытэтны абрэз, які кантрабандысты планавалі вывезці ў Літву, трапіць у музей

    Рарытэтны абрэз, які кантрабандысты планавалі вывезці ў Літву, трапіць у музей
    Паводле гісторыкаў, падобныя абрэзы выкарыстоўваліся знакамітымі “ляснымі братамі”, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пасля апошняй вайны.
  • Густ і знаходлівасць… кантрабандыстаў

    Густ і знаходлівасць… кантрабандыстаў
    Тавары, якія жыхар Масквы спрабаваў нелегальна завезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Бераставіца», змаглі б папоўніць ассартымент адразу некалькіх сувенірных крам: кераміка, гадзіннікі, вазы. Папярэдняя сума ацэнкі тавару склала больш 275 млн. рублёў.
  • Гродзенскія памежнікі сёння ўначы затрымалі кантрабанду на 182 мільёны рублёў

    Гродзенскія памежнікі сёння ўначы затрымалі кантрабанду на 182 мільёны рублёў
    Мікрааўтобус з цыгарэтамі і кантрабандыстаў памежны нарад затрымаў 8 мая ў 00.20 у 10 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы.
  • Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы

    Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы
    Жыхарка Гродна, якая ўязджала ў Беларусь з Польшчы раніцай 15 мая ў пункце пропуску “Брузгі”, выклікала падазрэнні супрацоўнікаў памежнага кантролю.
  • Кантрабандысты спрабавалі падкупіць гродзенскага памежніка

    Кантрабандысты спрабавалі падкупіць гродзенскага памежніка
    Але няўдала. Уначы 30 мая іх з таварам затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы.
    Затрыманне шасці чалавек стала вынікам спецаперацыі, якая пачалася два тыдні таму.
  • 218 мабільнікаў у запасцы

    218 мабільнікаў у запасцы
    Мабільныя тэлефоны і аксэсуары да іх жыхар Ваўкавыску спрабаваў схаваць ад мытнага кантролю ў пунктце пропуску “Бераставіца”.
  • Гродзенцы затрыманыя падчас спробы кантрабанды цыгарэт на 100 тысяч долараў

    Гродзенцы затрыманыя падчас спробы кантрабанды цыгарэт на 100 тысяч долараў
    Беларусаў, якія перавозілі кантрабандны тавар на пяці машынах, затрымалі супрацоўнікі Падляскай памежнай службы.
    У аўтамабілях пяці жыхароў Гродна знайшлі больш за 30 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасці.
  • Кантрабанду з Польшчы везлі праз Літву

    Кантрабанду з Польшчы везлі праз Літву
    У Пункце пропуску “Прывалка”, што на мяжы з Літвой, гарадзенскія мытнікі затрымалі партыю адзення амаль на 750 млн рублёў.
  • Гродзенскія памежнікі затрымалі 7 кантрабандыстаў. Два аквалангісты збеглі.

    Гродзенскія памежнікі затрымалі 7 кантрабандыстаў. Два аквалангісты збеглі.
    Уначы на беларуска-літоўскай мяжы на беразе Нёмана 7 гарадзенцаў затрыманыя падчас спробы пераправіць на літоўскі бок 120 скрыняў (60 тысяч пачак) цыгарэт.
  • Cупрацоўнікі Ашмянскай мытні канфіскавалі кілаграм гераіну

    Cупрацоўнікі Ашмянскай мытні канфіскавалі кілаграм гераіну
    Найбуйнейшую з пачатку года партыю моцнага наркотыка спрабавалі правезці праз пункт пропуску “Каменны Лог”.
  • Кантрабандыст забіў бензабак тэлефонамі

    Кантрабандыст забіў бензабак тэлефонамі
    Вынаходлівасць кантрабандыста ў чарговы раз здзівіла супрацоўнікаў мытні: ён здолеў схаваць у бензабаку ўласнага «Volkswagen» … 123 мабільных тэлефона.
  • Кантрабанду на 1 мільярд рублёў затрымалі Смаргонскія памежнікі

    Кантрабанду на 1 мільярд рублёў затрымалі Смаргонскія памежнікі
    7 лістапада ў пункце пропуску “Гудагай-2” на беларуска-літоўскай мяжы спынены вагон з кантрабандай.
  • 75 тысяч кантрабандных ружаў затрымалі Ашмянскія мытнікі

    75 тысяч кантрабандных ружаў затрымалі Ашмянскія мытнікі
    Партыя зеляліны і раслін у гаршчках паводле дакументаў перавозілася з Літвы ў Расію.
    Супрацоўнікі мытні ў “Каменным Логу” усумніліся, што колькасць кветак адпавядае заяўленай у дакументах.