-
[15:54:09] Dynko Alaksandra: 2005-2006. Браты Мурашкі затрыманыя ў Віцебску па падаазрэньні ў зьздзяйсьненьні тэракту. Сьцвярджалі, што іх катавалі ў міліцыі. Правялі за кратамі паўгады
-
Яна Палякова была дастаўленая ў райаддзел міліцыі. Пасьля выхаду адтуль яна зьняла пабоі і накіравала ў пракуратуру скаргу на дзейнасьць участковага Віктара Пугачова, заявіўшы, што яе ў міліцыі зьбівалі.
-
Пацярпелыя зафіксавалі пабоі. Аднак праваахоўныя органы адмовіліся заводзіць крымінальную справу за катаваньні.
-
Класкоўскую без прычыны вывалаклі з хаты ноччу
-
Міліцыянты затрымалі актывіста «Плятформы» Юрыя Чыгілейчыка, якога пазьней бачылі жорстка зьбітага.Юрыя Чыгілейчыка падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў. Аднак "Плятформа" не выключае, што перасьлед зьвязаны зь ягонай дзейнасьцю па абароне правоў зьняволеных.
-
На пачатку 2012-га году ў Маладэчанскім клюбе «НЕО» ў Алесі Садоўскай скралі тэлефон. Міліцыянты параілі зьвярнуцца ў РАУС пасьля сьвятаў. Маладая жанчына папрасіла міліцыянта паводзіць сябе паводле закону. Садоўская таксама прыгразіла, што паскардзіцца ў пракуратуру. «Пасьля слоў пра скаргу яны як быццам азьвярэлі, запіхаўшы мяне за кут, пачалі жорстка зьбіваць», — кажа Алеся Садоўская.
-
На 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі былога начальніка Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту аховы Дзінаса Лінкуса за зьбіцьцё начальніка Шчучынскага раённага аддзелу дэпартамэнту аховы Аляксея Сяргея.
-
Пансевіч затрымалі 21 красавіка 2012 году ў двары яе дома. У міліцыі на се склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях за хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Трое сутак актывістку пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрыманьня міліцыі Слонімскага раёну, дзе зьбівалі і зьвязвалі ў позе «ластаўкі». Судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала шматлікія пашкоджаньні.
-
1 траўня ў Калінкавічах (Гомельская вобласьць) міліцыянты зьбілі 17-гадовага Кастуся Рудзеню. Пазьней камісія па справах непаўналетніх Калінкавіцкага райвыканкаму аштрафавала Рудзеню й ягоную сяброўку Натальлю Мальшакову.
-
-
19 траўня Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады міліцыянты таксама моцна зьбілі яго, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.
-
Паўла Плаксу затрымалі сёлета 30 мая. У Ленінскім РУУС следчыя не толькі збівалі яго, але аказвалі псіхалагічны ціск, пагражаючы родным і блізкім. Пасля ажно трох дзён катаванняў і збівання ён вымушаны быў падпісаць прызнаньні.
-
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана пры затрыманьні 14 ліпеня зьбівалі ў міліцэйскім аўтамабілі, а затым і ў пастарунку. У заплечніку ў актывіста супрацоўнікі міліцыі знайшлі налепкі «Не — сьмяротнаму пакараньню!» Гэта адбылося ў Менску.
-
У кастрычніку Сяргей Панасюк і Уладзіслаў Лук’янчук заявілі, што іх зьбівалі ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Мастакоў затрымалі 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы падчас мастацкай акцыі. У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску двух валянтэраў зьбілі. Адзін зь іх, цемнаскуры — Уладзіслаў Лук’янчук — атрымаў моцныя цялесныя пашкоджаньні, у тым ліку страсеньне мозгу.
-
14 лістапада вартаўніка Васіля Сароччка некалькі гадзінаў зьбівалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Ленінскім РУУС, змушаючы прызнацца ў шэрагу крадзяжоў.