-
Каляндар адлюстроўвае найбольш важныя мерапрыемствы і праекты ў гісторыі грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар", Гродна, Беларусь
-
Гэта быў фактычна першы "прадукт" арганізацыі.
-
Праграма прадугледжвала падрыхтоўку штатных і пазаштатных карэспандэнтаў для недзяржаўных СМІ, а таксама выданняў НГА Гарадзеншчыны, прэс-сакратараў для НГА, павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама інфармаванасці насельніцтва.
-
На момант рэгістрацыі арганізацыя ўжо вяла ШМЖ, выдавала бюлетэнь "Трэці сектар".
-
Група навучэнцаў ШМЖ ўзяла ўдзел у семінары ў польскім Шчэціне.
-
-
пра праект СТОП-ГЭСПершыя грамадскія слуханні па пытаннях будаўніцтва ГЭС на Нёмане.
-
Форум еўрарэгіёна "Нёман"Удзел у працы Форума прымалі прадстаўнікі 30 грамадскіх арганізацый з Беларусі, Літвы, Польшчы і Калінінградскай вобласці Расіі, а таксама дырэктар Беларускага Бюро еўрарэгіёна Віктар Зданчук, консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Зоф’я Шмід, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Прадстаўніцтва Сусветнага Банка ў Рэспубліцы Беларусь Ірына Алейнік, спецыялісты ўпраўленняў інфармацыі Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.
Мэтай Форума з’яўлялася абмеркаванне стратэгіі развіцця супр -
Першы міжнародны летнік моладзевых лідэраў еўрарэгіёну "Нёман". Адбыўся ў жніўні 2003 г. у ваколіцах горада Піянерскі ў Калінінградскай вобл. Расіі.
-
Разам з партнёрамі з Польшчы, Украіны і Іспаніі зладзілі ў польскім мястэчку Меркіне першыя наш моладзевы летнік у межах праграмы "Моладзь у дзеянні".
-
Адбыўся ў Карпатах і быў арганізаваны разам з партнэрамі з Польшчы, Украіны, Партугаліі.
-
На працягу амаль года наш валанцёр Алесь Залеўскі працаваў у офісе нашых партнёраў з Цэнтру "Опус" у Лодзі (Польшча)
-
-
Упершыню Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбыўся 18-20 траўня 2007 году. Фэст стаў унікальнай падзеяй для жыхароў Гродна і сапраўдным святам для журналістаў. Майстар-класы правялі вядомыя журналісты: карэспандэнтка “Deutsche Welle” Наталля Макушына, галоўны рэдактар сайта “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч, уласны карэспандэнт міжнароднай інфармацыйнай агенцыі “The Associated Press” Юрась Карманаў, рэдактары сайта generation.by Воля Кузьміч і Юра Сідун, фатограф Юлія Дарашкевіч,
-
Школа была спалучаная з працай ШМЖ-11. Удзел у ёй брала моладзь са Слоніма, Астраўца і Гродна.
-
Моладзевы беларуска-польскі летнік на Смаргоншчыне.
-
Беларуская і нямецкая моладзь шукала цікавыя чалавечыя гісторыі, на аснове якіх затым была зробленая фотавыстава.
-
На працягу 2010-2011 гг. 10 беларускіх арганізацый з нашай дапамогай авалодвалі карыснымі для грамадскай дзейнасці онлайн інструмантамі і асновамі выкарыстання новых медыяў ў грамадскай дзейнасці. Вынікам працы стаў дапаможнік па новых медыях.
-
У гэты дзень адбыўся першы занятак УЗВ у Гродне.
-
Яшчэ больш удзельнікаў, больш пляцовак, больш парнёраў і больш прафесіяналаў: фатограф Андрэй Лянкевіч, рэдактарка сайта “Заўтра тваёй краіны” Марына Загорская, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Эдуард Мельнікаў, журналісты тэлеканала “Белсат” Зміцер Ягораў і Алесь Залеўскі, журналіст-фрылансер, блогер Глеб Лабадзенка, уласны карэспандэнт польскай газеты “Rzeczpospolita” Анджэй Пісальнік.
-
На працягу 2010-2011 гг. арганізацыя прыняла больш за 10 валанцёраў з Польшчы ў межах праграмы "Моладзь у дзеянні".
-
На працягу некалькіх месяцаў сябры арганізацыі збіралі матэрыялы пра людзей, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю гістарычнай і культурнай спадчыны на Гарадзеншчыне і Берасцейшчыне. Створаны па выніках праекта відэаблог “Постаці” атрымаў дыплом на 4-м Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску (7-9 снежня 2012 г.).
-
У снежні 2012 г. блог быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у сферы нефармальнай адукацыі.
-
Трэці сектарЦяпер апісанне ўсёй нашай дзейнасці можна знайсці ў адным месцы.
-
Мэтай конкурса з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў. Упершыню конкурс быў праведзены ўвосень 2011 г.
-
Фестываль журналістыкі ў ГроднеКаля ста пяцідзесяці чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі ўзялі ўдзел у трэцім Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Калі дадаць да гэтай лічбы яшчэ ўдзельнікаў конкурса для журналістаў-пачаткоўцаў (звыш 100 чалавек), а таксама ўдзельнікаў ФотаБатла (каля 70 чалавек), то можна смела сцвярджаць, што ў Фэсце брала ўдзел звыш 300 чалавек!