-
1558
Начало Ливонской войны
У студзені 1558 г. Маскоўская дзяржава пачалі вайну супраць Лівонскага ордэна -
1558
Военные действия в декабре 1558 г.
Маскоўскія войскі занялі шэраг гарадоў і замкаў (Нарва, Дэрпт, Нейгаўз, Тарту і інш.) ва ўсходняй частцы Лівоніі, наблізіліся да Рэвеля і Рыгі -
1559
Вступление в войну Великого Княжества Литовского
У лістападзе 1559 г., пасля адмоўнага адказу Івана IV, войска ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым (некалькі тысяч наймітаў) пачало баявыя дзеянні на тэрыторыі Інфлянтаў. Тры разы ў Інфлянты хадзіла паспалітае рушэнне. У 1560 г. рускія войскі занялі Марыенбург, Эрмес, Фелін. У ліпені 1561 г. войска ВКЛ на чале з Радзівілам Рудым уступіла ў Лівонію, але было разбіта пад Пярну. -
1559
Победа московских войск над рижским флотом
каля Рыгі адбылося спаленне расійскімі войскамі рыжскага флоту -
1559
Заключение перемирия
Кіраўніцтва ордэна ў 1559 г. заключыла перамір'е з Масквой і звярнулася па дапамогу да еўрапейскіх манархаў, але згоду на ваенную дапамогу даў толькі вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст, разумеючы небяспеку маскоўскага заваявання Лівоніі. -
1559
Созыв Вального сейма в Вильно
Летам 1559 г. у Вільні быў скліканы вальны сойм, які разглядаў гэту просьбу вялікага магістра Готарда Кетлера. Узамен за пераход усяго Ордэну пад пратэктарат ВКЛ Жыгімонт абавязаўся (31 жніўня 1559 г.) скіраваць пасольства да Івана IV з патрабаваннем спыніць вайну, а ў выпадку адмовы пачаць вайну з Масквой. -
1561
Распад Ливонскога ордена
У выніку новых ваенных няўдач Лівонскі ордэн фактычна распаўся. Нарэшце, у лістападзе 1561 г. у Вільні было падпісана пагадненне, згодна з якім вялікі магістр ордэна Готард Кетлер аб'яўляўся свецкім князем у Курляндыі і губернатарам у астатняй частцы Лівоніі, якая станавілася правінцыяй пад уладай Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 г. — Рэчы Паспалітай). Так перастала існаваць ваенна-царкоўная дзяржава — Лівонскі ордэн. -
1561
Начало войны Московского государства с ВКЛ
Маскоўская дзяржава заключыла перамір'е з Швецыяй (1561) і пачала вайну супраць ВКЛ. -
1562
Военные события 1562 г.
У 1562 г. маскоўскія войскі, карыстаючыся тым, што войска ВКЛ было ў Інфлянтах, здзейснілі шэраг нападаў на ўсходнія землі ВКЛ (Дуброўна, Копысь, Шклоў, Орша, Віцебск). Быў узяты Невель, каля якога ў жніўні 1562 г. 4-тысячнае войска ВКЛ білася з 15-тысячным войскам Масквы на чале з Андрэем Курбскім. Увесь гэты час афіцыйнага стану вайны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай не было. Аднак у 1562 г. Іван IV распаўсюдзіў свае планы на землі ВКЛ, называючы сваёй вотчынай ужо «ўсю Літоўскую зямлю». -
1563
Осада Полоцка
У 1563 г. вялікае маскоўскае войска на чале з Іванам IV выйшла з Вялікіх Лукаў і абклала Полацк, які здаўся пасля двутыднёвай аблогі (31 студзеня — 15 лютага), адкрываючы шлях углыб ВКЛ, да Вільні (200 км). Войска ВКЛ, высланае на дапамогу Полацку, было разбіта пад Глыбокім. -
1563
Заключэнне перемір'я
Военачальнікі ВКЛ у перамовах (люты 1563 г.) здолелі дамагчыся перамір'я да лістападу 1563 г. Паводле ўмоў перамір'я войскі ВКЛ не маглі падступаць да Полацкай зямлі, яшчэ не цалкам занятай маскоўскім войскам, што дало Івану IV свабоду дзеянняў у гэтых землях (разбурэнне Лукомля 8 жніўня 1563 г., спаленні і разбурэнні іншых паселішчаў Полаччыны). -
1563
Великое посольство Сигизмунда в Москве
Вялікае пасольства Жыгімонта ў Маскве (Ю. Хадкевіч, Р. Валовіч) спрабавала дасягнуць міру з Іванам IV, але перамовы (канец 1563 — 9 студзеня 1564) сарваліся, бо абодва бакі не жадалі саступаць, нават часова, правы на Полацкі павет і Інфлянты. -
1564
Военные действия 1564 г.
Ваенныя дзеянні ўзнавіліся ў 1564 наступам на ВКЛ вялікіх войскаў (корпусаў) Шуйскага і братоў Сярэбраных. Аднак перамогі войска ВКЛ над Улай і над Дуброўнай сарвалі маскоўскі паход. Драбнейшыя ваенныя дзеянні (набегі) працягваліся ўвесь 1564 год. Моцна пацярпелі ўсходнія землі Беларусі, войскі ВКЛ хадзілі на маскоўскую частку Інфлянтаў і Вялікія Лукі. Паражэнні 1564 абвастрылі барацьбу рускага баярства супраць Івана IV. У красавіку 1564 у ВКЛ збег Андрэй Курбскі. -
1565
Военные победы войска ВКЛ в 1565 г.
У 1565 тактычныя дзеянні працягваліся, войскі ВКЛ пустошылі Пскоўшчыну, перамаглі пад Красным Гарадком, хадзілі на Севершчыну, панеслі паразу пад Чарнігавам (пад кам. гетмана П. Сапегі). Саюзнік Жыгімонта хан Даўлет-Гірэй хадзіў на Разаншчыну.
Зацягнутая вайна схіліла Івана IV да ўзнаўлення мірных перамоў. У жніўні 1565 ваенныя дзеянні былі спыненыя. -
1567
Военные действия 1567 г.
У жніўні 1567 ізноў пачаліся актыўныя ваенныя дзеянні. Войска Маскоўскай дзяржавы сабралася пайшло на Інфлянты, але вярнулася да Вялікіх Лукаў і Тарапца, даведаўшыся пра збор паспалітага рушэння ВКЛ. Ваенныя дзеянні ізноў перайші ў дробныя пагранічныя сутычкі (напрыклад, войска ВКЛ узяло Сітна зімой 1567, хадзіла ў паходы на Веліж і Усвяты, потым на Белае на Смаленшчыне ў студзені 1568, перамагло пад Веліжам у студзені 1568). -
1569
Перемирие ВКЛ и Москвы
У канцы 1569 у Маскву выехала вялікае пасольства ад Рэчы Паспалітай. У выніку Полацкая зямля была падзеленая. Да Масквы адыйшлі Полацк, Сітна, Азярышча, Усвяты і замкі Туроўля, Сокал, Крэчэт, Красны, Суша. У 1572 перагаворы ўзнавіліся, Жыгімонт Аўгуст жадаў вярнуць Полацк, але Іван IV не згаджаўся. Неўзабаве Жыгімонт памёр, і Полацк застаўся пад маскоўскай уладай. -
1571
Возобновление войны в Ливонии
У 1571 крымскі хан Даўлет-Гірэй спаліў Маскву. Карыстаючыся безуладдзем у Рэчы Паспалітай (1572—1575), Іван IV узнавіў вайну супраць Швецыі (1572), заняў у Лівоніі Вейсенштэйн (1572) і Пернаў (1575), да 1577 — амаль усё ўзбярэжжа, узяў у аблогу Рэвель. -
1579
Возобновение войны в ВКЛ
У ліпені 1579 войска Рэчы Паспалітай на чале з каралем С. Баторыем абклала Полацк 11 жніўня 1579. 30 жніўня горад здаўся. На працягу ліпеня-жніўня быў заняты шэраг меншых маскоўскіх замкаў, а таксама Туроўля, крэпасці Сокал і Суша. У снежні 1579 была ўзятая Няшчэрда. -
1580
Военные действия 1580 г.
На працягу 1580 у час паходу войска Рэчы Паспалітай на Маскву былі вернуты і тыя землі Полаччыны, якія пасля 1579 заставаліся пад уладай Масквы (Себеж, Завалачча, замкі Азярышча, Усвяты). Былі занятыя Вялікія Лукі. Шведскае войска заняло Карэлу (1580), Нарву, Івангорад, Ям, Капор'е (усё — 1581), абклалі Арэшак (1581). -
1581
Осада Пскова
У 1581 Баторый з р-на Дзісны рушыў да Вострава (узяты 21 жніўня 1581) і Пскова. Атрад Радзівіла Рудога 5 жніўня 1581 выйшаў з Віцебска на Веліж, Таропец, Старую Русу і злучыўся пад Псковам з галоўнай арміяй. 26 жніўня 1581 войска РП пачало 5-месячную няўдалую аблогу Пскова. -
1582
Окончание войны
Незадаволенасць вайной у Рэчы Паспалітай і няўдача аблогі Пскова вымусілі Баторыя пачаць перамовы, і 15 студзеня 1582 быў заключаны Ям-Запольскі 10-гадовы мір. Лівонія, Веліж і Полацк вярнуліся ў ВКЛ. Паводле Плюскага міру (1583) за Швецыяй засталіся Паўночная Эстонія, Нарва, Ям, Капор'е, Івангорад.