Stamps of belarus 2014 arkadź kuliašoǔ

Аркадзь Куляшоў(юбіляр 2024 года 110 годзе)

  • Нараджэнне

    Нараджэнне
    Нарадзіўся 6 лютага 1914 ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Вершы пачаў пісаць ў 7-мі гадовым узросце
  • Першы друкаваны верш

    Першы друкаваны верш
    У клімавіцкай газеце "Наш працаўнік" пад псеўданімам Аркадзь Дуда быў надрукаваны першы верш - "Ты мой брат" - на беларусай мове
  • "Полымя"

    "Полымя"
    Пасля заканчэння сямігодкі паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.
    !!! У 1928 годзе вядомы літаратурны часопіс Беларусі "Полымя" змясціў яго верш "Бывай...", прысвечаны Алесі Карыткінай — першаму юнацкаму
    каханню аўтара. Праз шмат гадоў, пасля значнай перапрацоўкі, твор быў
    пакладзены на музыку Ігарам Лучанком і стаў папулярнай песняй «Алеся»
    ансамбля «Песняры».
  • Period: to

    "Росквіт зямлі"

    У 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933. І ў той час выйшаў яго першы зборнік вершаў "Росквіт зямлі"
  • Праца

    Праца
    Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на беларускім радыё (1934 – 1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1936 – 1937).
  • "Юнацкі свет"

    "Юнацкі свет"
    Самай прыметнай з'явай у творчасці Куляшова даваеннага часу стала нізка вершаў пад назвай "Юнацкі свет".
    У зборнік увайшлі:
    - песня-паэма "У зялёнай дуброве"
    - вершы "Воблака", "Ранак", "На сотай вярсце", "Магілёўская хмарка" і іншыя
  • Творчасць у ваенны час

    Творчасць у ваенны час
    У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення. Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі, — такі асноўны змест верша «Над брацкай магілай»
  • Ваенны час

    Ваенны час
    Ён пакінуў ахоплены пажарам Мінск. "Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарвалі, // Родны Мінск я пакінуў, намецкай бамбёжкаю гнаны", - напісаў Куляшоў у паэме "Сцяг брыгады". Паэт апрануў шынель, каб абараніць Радзіму ад ворага. У гады Вялікай Айчыннай вайны змяніліся тэмы і вобразы куляшоўскай паэзіі. «Даў я ёй боты і лыжку запхнуўза халяву, // Каб ні на крок не пасмела ад часу адстаць» — такія радкі Аркадзь Аляксандравіч напіша пазней у вершы «Размова з патомкам».
  • «Знамя Саветаў»

    «Знамя Саветаў»
    З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, спачатку накіраваны ў армейскую франтавую газету «Знамя Саветаў».
  • Франтавы друк

    Франтавы друк
    На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашыстамі: пра мужнасць і стойкасць байца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой; пра безыменнага мінамётчыка, што на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі; пра дзяцей і сястру камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляных ворагамі, а таксама мужных беларускіх дзяўчат, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць
    духоўна.
  • Period: to

    Пасляваенная праца

    У 1945 – 1946 гг. – на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1958 – 1967 гг. – начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».
  • Аркадзь Куляшоў - уладальнік шматлікіх прэмій і ўзнагарод

    Аркадзь Куляшоў - уладальнік шматлікіх прэмій і ўзнагарод
    За гэты перыяд Аркадзь Куляшоў атрымаў званні народнага паэта Беларусі(1968) і заслужанага работніка культуры УССР(1973).Таксама ён з'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).
  • Смерць

    Смерць