Brovka petr ustinovich full

Жыццё і творчасць Пятруся Броўкі

  • Нараджэнне

    Нараджэнне
    Пятрусь Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 года ў вёсцы Пуцілкавічы (цяпер Ушацкі раён, Віцебская вобласць).
  • Першы верш

    Першы верш
    На старонках газеты «Чырвоная Полаччына» 18 жнiўня 1926 года быў змешчаны яго першы верш «Ой, не шапчы, мая бярозка…». З гэтага часу пачынаецца дарога паэта ў вялiкую лiтаратуру.
  • "Маладняк"

    "Маладняк"
    Пятрусь Броўка з 1927 з'яўляўся кіраўніком полацкага філіялу «Маладняка».
  • Period: to

    Вучоба ў БДУ

    У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931.
  • Выданне першага зборніка вершаў

    Выданне першага зборніка вершаў
    Са зборніка «Гады як шторм» (1930) пачалася актыўная мастацкая дзейнасць паэта.
  • Жаніцьба

    Жаніцьба
    У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай
  • "Полымя"

    "Полымя"
    У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя».
  • Ваенныя гады

    Ваенныя гады
    У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам.
  • "Насустрач сонцу"

    "Насустрач сонцу"
    У 1943 годзе быў выдадзены зборнік "Насустрач сонцу"
  • Праца ў пасляваенны час

    Праца ў пасляваенны час
    З 1943 — адказны сакратар праўлення саюза пісьменнікаў БССР, а з 1945 у другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У 1948 абраны старшынёй праўлення СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80).
  • Народны паэт БССР

    Народны паэт БССР
    За кнігі паэзіі і прозу Пятрусь Броўка быў неаднаразова ўшанаваны літаратурнымі прэміямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі. А ў 1966 годзе яму было прысвоена ганаровае званне народнага паэта БССР.
  • Смерць

    Смерць
    Памёр 24 сакавіка 1980 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.