Img 20140515 155640

Стужка часу Ільянскай сярэдняй школы імя А.А.Грымаця Вілейскага раёна

  • Першыя звесткі аб школе

    Першыя звесткі аб школе
    Трохкласнае народнае вучылішча было адкрыта ў вёсцы Ілья да 1860 года. Навучаў дзяцей у трох класах адзін настаўнік.
  • Царкоўна-прыходская школа

    Царкоўна-прыходская школа
    У канцы 19 ст. у в. Ілья была адкрыта царкоўна-прыходская школа. Загадчыкам царкоўна-прыходскай школы быў бацюшка.
  • Польская сямігодка

    Польская сямігодка
    Пазней, калі Заходняя Беларусь, у тым ліку і в. Ілья, увайшлі ў склад буржуазна-памешчыцкай Польшчы, ў в. Ілья была адкрыта пачатковая школа, а потым да 1939 года – сямігодка. Выкладанне вялося на польскай мове, размаўляць на беларускай мове забаранялася.
  • Беларускамоўная школа

    Беларускамоўная школа
    З верасня 1939 года Заходняя Беларусь была вызвалена ад польскіх памешчыкаў і капіталістаў. У в.Ілья была ўпершыню адкрыта сямігадовая школа, у якой навучанне пачалі весці на роднай беларускай мове.
  • Нямецкая акупацыя

    Нямецкая акупацыя
    29 чэрвеня 1941 года немцы захапілі Ілью. Будынак школы (яшчэ толькі дабудоўваўся) занялі фашысты. Там размясцілася паліцэйская жандармерыя, гестапа. На першым паверсе, як у бункеры, стаяў танк. Школьныя класы былі ў розных будынках.
  • 1948-1949 навучальны год

    1948-1949 навучальны год
    Гэты навучальны год пачаўся з таго, што ў школу былі прысланы новыя маладыя настаўнікі. Школьнікі і настаўнікі ў гэтым годзе прадаўжалі добраўпарадкаванне разбуранага фашыстамі будынка школы.
  • 1949-1950 навучальны год

    1949-1950 навучальны год
    Навучанне ў старэйшых класах было платнае, 150 руб. у год.
  • 1950-1951 навучальны год

    1950-1951 навучальны год
    Закончылі школу 25 вучняў.
  • 1951-1952 навучальны год

    1951-1952 навучальны год
    У гэтым годзе працавала 26 настўнікаў.
  • 1952-1953 навучальны год

    1952-1953 навучальны год
    Гэты навучальны год праходзіў пад знакам падрыхтоўкі да 35-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. 18 вучням школы была аб’яўлена падзяка. Па-ранейшаму за навучанне плацілі 75 рублёў за паўгоддзе.
  • Новая школа

    Новая школа
    Школа пераехала ў новы будынак.
  • 2003-2004 навучальны год

    2003-2004 навучальны год
    Школе прысвоена імя акадэміка, прафесара БДПУ імя М.Танка А.А.Грымаця.